ІДЭЙНЫ БАЗІС НАРОДНАГА БЫЦЦЯ Ў МАЛОЙ ПРОЗЕ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕННІКА ЛУКАША КАЛЮГІ
Abstract
У дадзеным артыкуле разглядаецца творчасць малавядомага беларускага пісьменніка ХХ стагоддзя Лукаша Калюгі, вылучаецца народная аснова яго апавяданняў, а таксама значнасць асобы пісьменніка для айчыннай гуманітарнай навукі ў наш час. Прадметам даследавання з’яўляецца рэпрэзентацыя народнай культуры ў апавяданнях пісьменніка.
Аналізуемыя творы паказваюць сталую аўтарскую цікавасць да з’явы культуры, побыту, менталітэту беларусаў. Публікацыя будзе карысная студэнтам-філолагам, выкладчыкам гуманітарнага цыклу і ўсім, хто цікавіцца літаратурай.